Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З нагоды свята беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 11 імя генерала арміі А.І. Антонава г. Гродна” быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:

адбыўся конкурс інсцэніравання літаратурных твораў у (настаўнік Міклашэвіч Л.М.);

літаратурна-музычная кампазіцыя “Мастакі слова любімаму гораду” – (настаўнік Міклашэвіч Л.М.);

майстэрня “Арнамент: прастора рэчы і мова традыцый” (настаўнік Міклашэвіч Л.М.);

інфармацыйная гадзіна “Трыялет як цвёрдая форма верша ў творчасці гродзенскіх пісьменнікаў” (настаўнік Міклашэвіч Л.М.);

інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы” (настаўнік Пятроўская І.П.);

конкурс перакладчыкаў “Незвычайнае беларускае слова” (настаўнік Пятроўская І.П.);

акцыя “Далучы далонь” (настаўнік Пятроўская І.П.);

тэлевізійная перадача “Гучы, роднае слова” ” (настаўнік Пятроўская І.П.);

          турнір знаўцаў “З любоўю да роднага слова” (настаўнік Пятроўская І.П.);

           акцыя “Жыві, беларускае слова” (настаўнік Богдан А.Ч.).

          Акрамя таго, у рамках акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” школа напоўнілася павольнай і мілагучнай беларускай мовай.  Асабліва смелыя вучні мелі магчымасць выканаць кантрольную работу па фізіцы на беларускай мове. Цікава, якую адзнаку яны атрымаюць?....

           Свята роднай мовы – гэта свята годнасці і павагі да сябе, свайго роду і сваёй Радзімы.