ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21.02.2023

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Сапраўднае свята адбылося ў нашай школе: прыгожыя дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах сустракалі настаўнікаў і вучняў і размаўлялі пра любімыя беларускія словы, вытокі роднай мовы, любімых пісьменнікаў і паэтаў. Беларускі падворачак, упрыгожаны рушнікамі і кветкамі, адразу ператварыўся ў фотазону; майстар-клас па стварэнню лялек-абярэгаў; флэшмоб з беларускімі народнымі танцамі “Лявоніха” і “Крыжачок” для ўдзельнікаў рознага ўросту: з 1 па 11 клас; творчая майстэрня па стварэнню асабістага ўзору арнамента  “Вобраз сучаснага беларуса”; старонка аматараў М. Багдановіча з 11 школы, старонка літаратурнага героя К. Крапівы ў сацыяльных сетках; урокі фізікі, дапрызыўнай падрыхтойкі, матэматыкі на беларускай мове; напісанне Гродзенскага абласнога дыктанта….

Беларускае слова гучыць паўсюды, таму што  ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Валоданне роднай мовай – гэта захаванне сваёй асабістасці, культуры, гэта павага да сябе і да той зямлі, на якой ты нарадзіўся.

фото