ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

26.09.2022

На падставе пісьма галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 15.09.2022                “Аб правядзенні Тыдня роднай мовы” з 19.09.2022 па 23.09.2022 у нашай школе  праведзены  Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Напярэдаднi правядзення Тыдня 16.09.202 адбыўся рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, у якім прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў.

19 верасня сярод вучняў 5, 10,11 класаў адбыўся анлайн-чэлендж “Льеца мова”.

20 верасня вучні 10 “А” класса разам з класным кіраўніком, Пятроўскай І.П., настаўнікам беларускай мовы і літаратуры наведвалі музей імя М. Багдановіча.

Таксама вучні 5 класаў прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”.

21 верасня падведзены вынікі конкурса творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”, у якім адзначаны пераможцы: Шэйна Аліса, Крыштаповіч Лізавета, Жук Аляксандр.

22 верасня сярод вучняў 5 і 7 класаў праведзены флаер-фэст “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

23 верасня вучні 11 класа распачалі анлайн-чэлендж “Мова краіны маёй”, які падтрымалі настаўнікі і вучні школы.

23 верасня адбыўся раённы конкурс даследчых работ “Мір навукі: інтэлект, творчасць, культура”, на якой вучаніцы 11 класа Дзярнейка Ангеліна і Міронава Сафія атрымалі дыпломы пераможцаў у секцыях “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” (навуковы кіраўнік Міклашэвіч Л.М.)